У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў экалагічнага конкурсу ідэй

30.12.2018
 У апошнія дні снежня ў многіх арганізацыях, установах краіны пануе святочная атмасфера: і дарослыя, і дзеці з нецярпеннем чакаюць прыемных падарункаў і сюрпрызаў. Арганізатары рэспубліканскага экалагічнага конкурсу ідэй «Прырода малой радзімы» — Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Выдавецкі дом «Звязда» — таксама выбралі пераднавагодні час, каб павіншаваць яго пераможцаў.

Настаўнік біялогіі з гімназіі г. Буда-Кашалёва Іна Бука за сцэнарый экалагічнай акцыі “Уцёкі з агародчыка” атрымала дыплом другой ступені.

Настаўнік біялогіі з гімназіі г. Буда-Кашалёва Іна Бука за сцэнарый экалагічнай акцыі “Уцёкі з агародчыка” атрымала дыплом другой ступені.


— У справе навядзення парадку на зямлі, у тым ліку на малой радзіме, няма пытанняў, якія не заслугоўваюць увагі, — звярнуўся да пераможцаў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Хмель. — І прыемна бачыць, што вы, маладыя грамадзяне нашай дзяржавы, разумееце гэта і прымаеце актыўны ўдзел у іх рашэнні. Так вы будуеце сваю будучыню ў экалагічна чыстай краіне.

Як адзначыў намеснік міністра, праца ў сферы экалогіі — вельмі важны складнік дзяржаўнай палітыкі, і без увагі да гэтага кірунку будучыня любой краіны бесперспектыўная і, у прынцыпе, немагчымая. Менавіта таму Мінпрыроды шмат працуе па пытаннях выхавання экалагічна свядомага падрастаючага пакалення.

Пры падтрымцы міністэрства беларуская каманда два гады запар прымала ўдзел у палявой алімпіядзе юных геолагаў, якая праводзіцца ў Расіі. Прыродаахоўнае ведамства стала адным з ініцыятараў адкрыцця ў г. п. Копысь рэгіянальнага інфармацыйнага цэнтра па пытаннях абыходжання са стойкімі арганічнымі забруджвальнікамі і небяспечнымі хімічнымі рэчывамі, на базе якога праходзяць навучанне валанцёрскія групы з удзелам моладзі для выяўлення несанкцыянаваных звалак і складаў з небяспечнымі хімікатамі. Сярод пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Моладзь за чысціню гарадоў і сёл», які таксама праводзіцца па ініцыятыве Мінпрыроды, — валанцёрскія атрады школьнікаў і студэнтаў з усёй краіны. Да «зялёнага» руху юныя беларусы прыцягваюцца праз экалагічную кампанію «Уладкуем малую радзіму», працу грамадскіх аб'яднанняў і інш.

Першае месца сярод індывідуальных работ заваявала работа Цімафея Аверчука, вучня сярэдняй школы № 13 г. Брэста імя В. І. Хована «Аўтаномны вулічны ліхтар для горада Брэста з гарызантальным ветрагенератарам і сонечнымі панэлямі».


— Пытанні навакольнага асяроддзя, аховы прыроды — адна з прыярытэтных тэм не толькі для часопіса «Родная прырода», але і для іншых выданняў Выдавецкага дома, — падкрэсліў дырэктар — галоўны рэдактар РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» Павел Сухарукаў. — Як паказвае сусветны вопыт, толькі ўкладаючы рэсурсы, сродкі ў маладое пакаленне, мы ўбачым добрыя вынікі ў будучыні. І конкурс «Прырода малой радзімы», які мы ладзілі разам з Мінпрыроды, яшчэ раз паказвае: узаемадзейнічаючы адно з адным, мы можам дасягнуць лепшага выніку.

Акрамя цёплых слоў у свой адрас, аўтары найлепшых работ атрымалі дыпломы, камплект «Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь», цікавыя кніжныя выданні і сувеніры ад Мінпрыроды і «Выдавецкага дома «Звязда». Ад праекта ПРААН-ГЭФ «Ветландс», каардынатарам якога выступае прыродаахоўнае ведамства, спецыяліст па камунікацыях ПРААН Кацярына Якубенка ўручыла пераможцам конкурсу сярод калектыўных работ сертыфікаты на паездку ў рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Налібоцкі».

 Уладальнік “бронзы” Ганна Заяц з сярэдняй школы № 1 г. Петрыкава ў сваёй даследчай рабоце раскрыла «Тайны смеццевага вядра».

Уладальнік “бронзы” Ганна Заяц з сярэдняй школы № 1 г. Петрыкава ў сваёй даследчай рабоце раскрыла «Тайны смеццевага вядра».


— І праект, і Праграма развіцця ААН вельмі рады, што пытанні экалогіі знаходзяць інтарэс у дзяцей і моладзі, — сказала Кацярына Якубенка. — І самае галоўнае, што з гэтага інтарэсу нараджаюцца такія творчыя інавацыйныя ідэі, якія былі пададзены на конкурс. Вы — будучыня планеты. Той выбар, які вы робіце сёння, той экалагічны след, які вы пакінеце, уплывае на тое, у якіх умовах будуць жыць наступныя пакаленні. Таму такія цікавыя інавацыйныя ідэі вартыя ўвагі, заахвочвання і ўзнагарод.

Найлепшыя конкурсныя работы былі прысвечаны выкарыстанню аднаўляльных крыніц энергіі і экалагічна бяспечных тэхналогій вытворчасці паперы, вырашэнню праблем распаўсюджвання інвазійных відаў раслін і росту колькасці бытавых адходаў, а таксама развіццю экалагічнага турызму ў краіне.

Адзін з аўтараў калектыўнай работы «Распрацоўка 3D-атласа «Развіццё экалагічнага турызму на ААПТ Гродзенскай вобласці» Ілья Гульнік, вучань Ёдкаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна атрымлівае прызы ад Мінпрыроды і праекта “Ветландс”.

Адзін з аўтараў калектыўнай работы «Распрацоўка 3D-атласа «Развіццё экалагічнага турызму на ААПТ Гродзенскай вобласці» Ілья Гульнік, вучань Ёдкаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна атрымлівае прызы ад Мінпрыроды і праекта “Ветландс”.


Дыплом другой ступені сярод калектыўных работ за праект “Папера з трыснягу” прысуджаны ўдзельнікам навуковага таварыства вучняў па хіміі сярэдняй школы № 2 г.п. Зэльва.

Дыплом другой ступені сярод калектыўных работ за праект “Папера з трыснягу” прысуджаны ўдзельнікам навуковага таварыства вучняў па хіміі сярэдняй школы № 2 г.п. Зэльва.


Павел Сухарукаў і Кацярына Якубенка ўручаюць падарункі ўдзельніцы клуба ЮНЕСКА «Шок» сярэдняй школы № 9 г. Брэста Кацярыне Калягінай за экалагічны праект«100 %», які заняў ІІІ месца.

Павел Сухарукаў і Кацярына Якубенка ўручаюць падарункі ўдзельніцы клуба ЮНЕСКА «Шок» сярэдняй школы № 9 г. Брэста Кацярыне Калягінай за экалагічны праект«100 %», які заняў ІІІ месца.

Пераможцы конкурсу з арганізатарамі і журы.



Пераможцы конкурсу “Прырода малой радзімы”.

http://www.zviazda.by/be/news/20181228/1546017028-u-minsku-uznagarodzili-peramozhcau-ekalagichnaga-konkursu-idey

Версія для друку