Сёння Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык у рамках штогадовай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», якая праводзіцца ў рэспубліцы, павіншаваў з надыходзячым Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым выхаванцаў Нядзельнай школы пры Свята-Георгіеўскім храме г. Ліда, якая горда носіць статус зялёнай школы.
Выступаючы Перад выхаванцамі і настаўнікамі школы, Андрэй Худык адзначыў узрастаючую ролю Праваслаўнай Царквы ў выхаванні сапраўдных патрыётаў сваёй краіны. Дзякуючы назапашанаму шматвяковаму вопыту духоўнага служэння, Царква спрыяе фарміраванню высокіх маральных якасцяў асобы, якія дапамагаюць чалавеку зразумець, што яго кантроль над прыродай не бязмежны. Маніпуляванне прыродай, у сваю чаргу, можа павярнуцца супраць нас.
«На жаль, спажывецкае стаўленне да жыцця, прыроды сёння закладваецца з дзяцінства, што, на самай справе, супярэчыць хрысціянскім адносінам да прыроды і чалавека, які з'яўляецца часткай самой прыроды», – падкрэсліў Міністр. Ён выказаў глыбокую ўдзячнасць настаўнікам Нядзельнай школы за фарміраванне ў падрастаючага пакалення экалагічна дружалюбнага ладу жыцця, правільнага стаўлення чалавека да Божага стварэння – Прыроды.
Кіраўнік прыродаахоўнага ведамства таксама высока ацаніў, колькі ўвагі і працы ўдзяляецца добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол храма, і падарыў прыходу газонакасілку.
І, вядома, Андрэй Худык уручыў дзецям салодкія падарункі, павіншаваў дыпломамі і прызамі пераможцаў конкурсу малюнка «Свет прыроды - Божы свет».
Выхаванцы таксама падрыхтавалі падарункі для свайго госця – калядны спектакль, усмешкі і шчырыя словы падзякі!
Па шматгадовай традыцыі ў акцыі «Нашы дзеці» бярэ ўдзел не толькі цэнтральны апарат Мінпрыроды, але і яго тэрытарыяльныя органы і падпарадкаваныя арганізацыі.
27 снежня намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Хмель наведаў падапечных установы адукацыі «Дзіцячы дом №3 г. Мінска», дзе падарыў дзецям салодкія падарункі і планшэты.