Андрэй Худык: першым чынам – сродкі вытворчасці

03.11.2020
28 кастрычніка 2020 года адбылася сустрэча Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэя Худыка з працоўным калектывам Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі» (НВЦ па геалогіі). На сустрэчы абмеркавалі вынікі работы арганізацыі за 9 месяцаў 2020 года. 

Перш чым перайсці да заяўленай темы, Кіраўнік прыродаахоўнага ведамства прадставіў новага намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя – Аляксандра Гарошку, які і будзе курыраваць геалагічную галіну. 

Намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Гарошка

Ва ўступным слове Андрэй Худык паведаміў, што ў сістэме Мінпрыроды дзякуючы выкананню рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя і асабістай адказнасці людзей сітуацыя з захваральнасцю на COVID-19 складваецца лепш, чым у некаторых іншых галінах. Ён заклікаў і далей захоўваць усе меры бяспекі, каб пазбегнуць хваробы. Дарэчы, пры ўваходзе ў будынак НВЦ па геалогіі ва ўсіх вымяряюць тэмпературу, пры неабходнасці выдаюць маскі. У час сустрэчы з Міністрам рассадка супрацоўнікаў НВЦ па геалогіі была арганізавана з захаваннем сацыяльнай дыстанцыі. 

Прадаўжаючы тэму, Андрэй Худык адзначыў, што ў сусветнай эканоміцы стагнацыя: «У нас таксама снізіўся ВУП, але пра абвал эканомікі гаварыць не даводзіцца». У існуючай сітуацыі ў арганізацыі ў цэлым нядрэнныя вынікі работы. Аднак непакоіць стан асноўных сродкаў вытворчасці: фізічна і маральна яны зношаны. Міністр паведаміў працоўнаму калектыву, што ідуць перагаворы з Мінфінам аб выдзяленні сродкаў на наступную пяцігодку, у тым ліку на мадэрнізацыю геалагічнай галіны. Пры гэтым трэба дакладна вызначыць, што трэба закупіць у першую чаргу, што – у другую. 

Андрэй Худык нагадаў, што завяршаецца трохгадовая праграма мадэрнізацыі Белгідрамета, і цяпер усе бачаць вынік: прагноз стаў больш дакладным. Для дасягнення такога выніку за гэты перыяд было «ўкладзена столькі грошай, колькі не атрымлівалі з моманту ўтварэння Белгідрамета». У сіноптыкаў з'явілася сучаснае абсталяванне, магутны камп'ютарны парк, найноўшае праграмнае забеспячэнне, спецыялісты прайшлі навучанне ў Расіі і краінах ЕС. Па такім жа шляху трэба ісці і геолагам. 


Кіраўнік прыродаахоўнага ведамства цікавіўся, чаму не закуплена абсталяванне, на якое выдзелены сродкі. У НВЦ па геалогіі растлумачылі, што ізраільская кампанія адмовілася ад пастаўкі ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса. На гэты момант замяніць гэтага пастаўшчыка на іншага немагчыма, таму што заказ практычна эксклюзіўны. Андрэй Худык настойліва запатрабаваў асвоіць выдзеленыя грошы: закупіць абсталяванне для іншай лабараторыі. Часу да канца года не так шмат, працэдуры закупкі навукаёмістага абсталявання маюць пэўны рэгламент. Каб прайсці іх хутчэй, Міністр паабяцаў падтрымку калектыву. Аднак жа і кіраўнік НВЦ па геалогіі заклікаў працаваць актыўней, не чакаць, пакуль нехта зацікавіцца конкурсам на пастаўку абсталявання, а самім шукаць прадпрыемствы–вытворцы, запрашаць іх для ўдзелу ў тэндарах. 

Абмяркоўваліся пытанні неэфектыўнага выкарыстання нерухомай маёмасці, што знаходзіцца на балансе арганізацыі. Генеральны дырэктар НВЦ па геалогіі Валянцін Яськоў паведаміў аб напрацоўках наконт такой нерухомай маёмасці. 

Таксама ішла размова аб аптымізацыі кадраў. «Трэба скарачаць не работнікаў, а «надбудову». Зашмат кіраўнікоў», - адзначыў Міністр. Андрэй Худык прапанаваў удзельнікам сустрэчы задаваць пытанні, выступаць з прапановамі. Адзін з супрацоўнікаў паскардзіўся на стары рамонт у адміністратыўным корпусе. 

«Спачатку абнаўляем сродкі вытворчасці, а рамонты – потым. Гэта нядобра, калі ў нас старыя буравыя ўстаноўкі, небяспечныя ўмовы працы, а мы будзем тут прыгажосць наводзіць», - рэзюмаваў Міністр.
Версія для друку