Беларусь і Кітай падпісалі пагадненне аб ахове зубра

Андрэй Худык і Тань Гуанмі. Фота Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
Андрэй Худык і Тань Гуанмі. Фота Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
21.09.2023

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне аб ахове еўрапейскага зубра падпісана паміж Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі і Нацыянальным упраўленнем лясной гаспадаркі і стэпаў Кітая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрыроды.


У Пекіне міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык правёў перагаворы з намеснікам дырэктара Нацыянальнага ўпраўлення лясной гаспадаркі і стэпаў КНР Тань Гуанмі.


На сустрэчы бакі абмеркавалі магчымасць абмену вопытам і найлепшымі практыкамі ў галіне прававога рэгулявання кантролю за распаўсюджваннем і колькасцю інвазіўных відаў, а таксама перспектывы супрацоўніцтва ў галіне барацьбы з апустыньваннем, у тым ліку рэабілітацыяй дэградзіраваных тэрыторый.


"У ходзе мерапрыемства адбылося падпісанне пагаднення паміж Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі і Нацыянальным упраўленнем лясной гаспадаркі і стэпаў Кітая аб ахове зубра еўрапейскага. Мэтай гэтага пагаднення з'яўляецца ахова перададзеных нашай краінай на бязвыплатнай аснове КНР двух еўрапейскіх зуброў (самца і самкі), якія ўтрымліваюцца ў паўвольных умовах. Кітай абавязваецца забяспечыць догляд жывёл на ўмовах, што адпавядаюць ветэрынарна-санітарным патрабаванням, якія прад'яўляюцца да канкрэтнага віду", - расказалі ў Мінпрыроды.


Пагадненне рэгулюе пытанні маніторынгу далейшай аховы рэдкіх жывёл, уключаючы інфармаванне аб умовах утрымання, рацыёне харчавання, аб стане жывёл (прыплодзе, гібелі, захворваннях і іншым).-0-


БЕЛТА - Навiны Беларусi

Версія для друку Усе навіны