Белгідрамет: умовы для з'яўлення ўсходаў азімых культур значна палепшыліся

08.10.2024

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Умовы для з'яўлення ўсходаў азімых культур значна палепшыліся. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


"Дажджы, якія прайшлі, папоўнілі колькасць глебавай вільгаці, найбольш істотна ў паўднёва-ўсходняй частцы і ў цэнтральным рэгіёне Беларусі. На плошчах, дзе доўгі час з-за дэфіцыту ападкаў захоўваўся недахоп вільгаці, аграметэаралагічныя ўмовы для апрацоўкі глебы і з'яўлення ўсходаў азімых збожжавых культур значна палепшыліся" , - расказалі аграметэаролагі.


Паводле апошніх даных візуальных назіранняў, практычна паўсюдна верхні 10-сантыметровы слой глебы добра ўвільготнены, месцамі ў паўднёва-ўсходняй і паўночна-заходняй частцы краіны пераўвільготнены.


"Павышэнне тэмпературнага рэжыму, якое чакаецца ў сярэдзіне бягучага тыдня, у спалучэнні з дастатковай колькасцю вільгаці будзе садзейнічаць з'яўленню ўсходаў на позніх пасевах і далейшаму развіццю азімых культур. На плошчах з пераўвільгатненнем глебы ў бліжэйшы час умовы для ўборачных работ будуць складвацца не лепшым чынам", - адзначылі ў Белгідрамеце.-0-


БЕЛТА - Навiны Беларусi

Версія для друку Усе навіны