Чыста там, дзе не смецяць!

28.02.2023
Спыненне парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, у тым ліку барацьба з несанкцыянаванымі звалкамі, – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Тыповымі месцамі для несанкцыянаванага размяшчэння адходаў з'яўляюцца тэрыторыі, прылеглыя да дачных кааператываў і садоўніцкіх  таварыстваў, у лесе, наўсцяж дарог, на тэрыторыях унутрыгаспадарчых кар'ераў, а таксама ў населеных пунктах.
Па выніках 2022 года тэрытарыяльнымі органамі Мінпрыроды выяўлена больш за 19 тыс. фактаў размяшчэння адходаў па-за санкцыянаванымі месцамі. Па выніках прынятых мер ліквідавана звыш 98% несанкцыянаваных месцаў размяшчэння адходаў, па астатніх выпадках вядуцца работы па іх устараненні.

У мэтах недапушчэння такіх правапарушэнняў тэрытарыяльнымі органамі Мінпрыроды ў першую чаргу прымяняюцца меры прафілактычнага і папераджальнага характару. Да тых асоб, якія рэгулярна парушаюць прыродаахоўнае заканадаўства, ігнаруюць прафілактычныя меры ўздзеяння, накладаюцца штрафныя санкцыі.

Варта адзначыць, што найбольш дзейснай мерай па недапушчэнні парушэння прыродаахоўнага заканадаўства з'яўляецца прымяненне штрафных санкцый да асобы, якая непасрэдна ўчыняе проціпраўнае дзеянне. Такім чынам, калі Вы сталі сведкам парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, неабходна не толькі інфармаваць аб правапарушэнні, але і зафіксаваць інфармацыю аб тым, кім яно ўчыняецца (напрыклад, сфатаграфаваць, запісаць нумар машыны, якая праводзіла раскопкі, вывозіла адходы і іншае).
Сітуацыя з несанкцыянаванымі звалкамі шмат у чым залежыць ад  экалагічнай свядомасці і культуры грамадзян. Усе мы хочам жыць у чысціні. Але ў большасці выпадкаў адходы па-за санкцыянаванымі месцамі размяшчаюцца менавіта насельніцтвам. Таксама выяўляюцца  выпадкі вывазу адходаў ва неўстаноўленыя месцы нядобрасумленнымі арганізацыямі, якія вырашылі сэканоміць на іх утылізацыі.
Версія для друку Усе навіны