Інтэрактыўную карту асабліва ахоўных прыродных тэрыторый распрацоўваюць у Беларусі

29.11.2022

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2023 годзе з'явіцца інтэрактыўная карта ўсіх асабліва ахоўных прыродных тэрыторый краіны. Аб гэтым у прэс-цэнтры БЕЛТА расказала намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Людміла Барташэвіч.


"На гэты момант прапрацоўваецца пытанне па стварэнні інтэрактыўнай карты з поўным нанясеннем на яе ўсіх асабліва ахоўных прыродных тэрыторый рэспубліканскага і мясцовага значэння. Таксама там будзе мноства прыгожых фатаграфій не вельмі вядомых мясцін, якія варта наведаць. Запэўніваю, што для аматараў падарожжаў па нашай краіне знойдзецца шмат новых цікавых выдатных мясцін. Да таго ж усё будзе наглядна і інтэрактыўна, але трэба крыху пачакаць", - адзначыла спецыяліст.


Гаворачы аб прыкладных тэрмінах гатоўнасці праекта яна падкрэсліла, што хутчэй за ўсё ён будзе закончаны ў 2023 годзе. "Галоўнае, што ёсць задума, якая рэалізуецца і абавязкова будзе даведзена да канца. Праведзены ўжо вялікі аб'ём работы, таму, магчыма, запусцім гэты праект у наступным годзе", - рэзюмавала Людміла Барташэвіч.-0-


БЕЛТА - Навiны Беларусi

Версія для друку Усе навіны