ЮНЕСКА пачула голас Беларусі сярод грукату польскай будаўнічай тэхнікі ў Белавежскай пушчы

29.06.2022

Вось ужо некалькі месяцаў Польшча, парушыўшы шэраг міжнародных экалагічных пагадненняў дзеля палітыкі, будуе на граніцы з Беларуссю агароджу вышынёй пяць метраў і даўжынёй каля двухсот кіламетраў, наносячы тым самым непапраўны ўрон навакольнаму асяроддзю ўнікальнага прыроднага комплексу Белавежскай пушчы.


Аднак, намаганнямі ўсіх неабыякавых, якія аб'ядналіся для абароны аб'екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА «Белавежская пушча», удалося дабіцца першых значных вынікаў, а менавіта вынясення пытання аб стане  захаванасці гэтага аб'екта на разгляд Камітэтам Сусветнай спадчыны  ЮНЕСКА на яго 45-й сесіі.


З пацвярджэннем гэтага ў адрас Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь А.П.Худыкі паступіла пісьмо намесніка Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА па пытаннях культуры Э.Атоне Рамірэза, у якім таксама выказваецца ўдзячнасць Беларусі за прыхільнасць да мэт Канвенцыі аб ахове сусветнай спадчыны.


Акрамя таго, адказам на шматразовыя звароты беларускага боку да кампетэнтных міжнародных арганізацый, сярод якіх Цэнтр Сусветнай  спадчыны ЮНЕСКА і Міжнародны саюз аховы прыроды, стала накіраванне дырэктарам Цэнтра Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Л.Элунду Асома пісьма ў адрас Дзяржаўнага сакратара Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Польшча М.Галіньскай з настойлівай просьбай прыпыніць работы па будаўніцтве загароды, калі яны ўжо былі пачаты, прадаставіць дакумент з ацэнкай патэнцыяльнага ўздзеяння праекта на выдатную ўніверсальную каштоўнасць аб'екта і яго цэласнасць, а таксама падрабязныя звесткі аб плануемым збудаванні, уключаючы  наглядную інфармацыю.


Са свайго боку, Мінпрыроды Беларусі прадоўжыць работу па прыцягненні ўвагі міжнароднай супольнасці да гэтай праблемы для найхутчэйшага яе вырашэння на карысць навакольнага асяроддзя.

Версія для друку Усе навіны