"Капаць і шукаць". Лукашэнка паставіў задачу перад новым кіраўніком Мінпрыроды

22.04.2024
22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры назначэнні Сяргея Масляка Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя акрэсліў кола задач, якія стаяць перад новым кіраўніком ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, мы нядаўна правялі сур'ёзную нараду ў гэтым плане. Скажу адкрыта: трэба капаць і шукаць. Акрамя гэтага, трэба, каб ты прымусіў усіх у гэтым напрамку працаваць. Я не веру, што ў нашых нетрах няма таго, што нам патрэбна. Вось калі хоць у нейкай ступені вырашыш гэту задачу - гэта помнік можна ставіць у любым месцы", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі больш-менш разведалі радовішчы мінеральных угнаенняў. "Але я не веру, што ў нас няма вялікіх аб'ёмаў нафты", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У сувязі з гэтым ён звярнуў увагу на тое, што ў сферы разведкі і здабычы нафты ў Беларусі цяпер працуе толькі адна кампанія. Прычым, як адзначыў Прэзідэнт, працуе нядрэнна, і кіруе ёй добры спецыяліст. Тым не менш, у гэтай сферы няма канкурэнцыі.

"Не мы прыдумалі - канкурэнцыя павінна быць. Трэба больш меркаванняў, больш уяўленняў і іншае", - арыентаваў новага міністра кіраўнік дзяржавы.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Версія для друку Усе навіны