8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у лістападзе прыёмы грамадзян у рэгіёнах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
9 лістапада міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў прыме грамадзян у Іванаўскім райвыканкаме, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык - у Столінскім райвыканкаме, міністр фінансаў Юрый Селіверстаў - у Гродзенскім гарвыканкаме.
10 лістапада пытанні і звароты грамадзян выслухаюць міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка ва Уздзенскім райвыканкаме, міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі ў Лідскім райвыканкаме.-0-