Лукашэнка падпісаў указ аб пераўтварэнні асабліва ахоўных прыродных тэрыторый

12.12.2024
12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 439 "Аб пераўтварэнні асабліва ахоўных прыродных тэрыторый". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам удакладнены межы, плошчы і склад зямель Бярэзінскага біясфернага запаведніка, нацыянальных паркаў "Браслаўскія азёры" і "Прыпяцкі" ў сувязі са змяненнем меж раёнаў і абласцей.

Са складу асабліва ахоўных прыродных тэрыторый выключаны землі, спецыяльнае прызначэнне якіх не адпавядае прыродаахоўным мэтам. Гэта землі населеных пунктаў, землі пад транспартнымі камунікацыямі (нафтаправоды, лініі электраперадачы і сувязі, дарогі агульнага карыстання).

Пры гэтым у склад асабліва ахоўных прыродных тэрыторый уключаны землі, занятыя драўнінна-хмызняковай расліннасцю (насаджэннямі), што прымыкаюць да меж гэтых тэрыторый, і некаторыя драбнаконтурныя зямельныя ўчасткі, якія не могуць эфектыўна выкарыстоўвацца ў сельскагаспадарчай вытворчасці.

У цэлым у выніку пераўтварэння плошчы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый павялічаны, што спрыяльна выявіцца на экасістэме. Увядзенне дадатковых абмежаванняў і забарон на рэжым аховы і выкарыстання гэтых зямель не прадугледжваецца.-0-
Версія для друку Усе навіны