Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачы ў сферы прыродаахоўнай дзейнасці. Адпаведныя заявы ён зрабіў пры назначэнні Сяргея Масляка Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Няма такога месца (больш у свеце. - Заўвага БЕЛТА) для жыцця людзей, якое падарыла нам, беларусам, прырода. І нам трэба гэта зберагчы. Я чалавек вельмі патрабавальны, які вырас у вёсцы. Можна сказаць, амаль у лесе. І я прывык беражліва ставіцца не толькі да жывёл, але і да раслін. Іх павінна быць больш, шмат павінна быць. Вазьмі пад свой кантроль высаджванне дрэў. Як я гавару, на адкосах дарог, на няўдобіцах і гэтак далей. Усюды можа вырасці дрэва. А праз 80 гадоў гэта будзе добры лесаматэрыял, які змогуць выкарыстоўваць ужо нашы дзеці", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць лесанасаджэнняў для экалогіі. "Дрэва - гэта добрае паветра для дыхання людзей. Для нас гэта важна. Пасля балот лес з'яўляецца галоўным генератарам кіслароду на нашай планеце. Таму ўсюды павінны быць высаджаны дрэвы, дзе толькі могуць расці, - даручыў Прэзідэнт. - Вельмі шмат работы ў гэтым плане, і яна ў некаторай ступені запушчана".
БЕЛТА - Навiны Беларусi