8 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём жанчын. Аб гэтым
БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў, што ў гэты дзень кожны беларускі дом напоўнены асаблівым святочным настроем і водарам веснавых кветак. "8 Сакавіка - гэта цудоўная нагода выказаць вялікую ўдзячнасць нашым жанчынам за дабрыню, клопат і душэўную цеплыню, якія вы дорыце родным і блізкім, - гаворыцца ў віншаванні. - Вы ўвасабляеце сабой Беларусь - прыгожую, моцную, накіраваную ў шчаслівую будучыню. Натхняеце нас, мужчын, на новыя здзяйсненні ў імя сваёй краіны і ўвасабленне ў жыццё самых смелых ідэй і задум".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім прадстаўніцам прыгожага полу моцнага здароўя, дабрабыту і бязмежнага шчасця: "Няхай кожны дзень прыносіць радасць і незабыўныя ўражанні".
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём жанчын
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Дарагія суайчынніцы!
Сардэчна віншую вас з Днём жанчын.
Сёння кожны беларускі дом напоўнены асаблівым святочным настроем і водарам веснавых кветак. 8 Сакавіка - гэта цудоўная нагода выказаць вялікую ўдзячнасць нашым жанчынам за дабрыню, клопат і душэўную цеплыню, якія вы дорыце родным і блізкім.
Вы ўвасабляеце сабой Беларусь - прыгожую, моцную, накіраваную ў шчаслівую будучыню. Натхняеце нас, мужчын, на новыя здзяйсненні ў імя сваёй краіны і ўвасабленне ў жыццё самых смелых ідэй і задум.
Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і бязмежнага шчасця. Няхай кожны дзень прыносіць радасць і незабыўныя ўражанні.
Аляксандр Лукашэнка
8 сакавіка 2025 года.-0-