Лукашэнка ўзгадніў назначэнні ў МНС, Мінпрыроды, Мінпраме і Мінтрансе

13.10.2025
13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнні ў кіраўніцтве шэрага міністэрстваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасаду першага намесніка міністра па падатках і зборах зойме Уладзімір Муквіч. У гэтым жа ведамстве на пасаду намесніка міністра ўзгоднена кандыдатура Вольгі Старавойтавай.

Аляксей Стасюкевіч зойме пасаду намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

На пасаду намесніка міністра прамысловасці ўзгоднены Леанід Рыжкоўскі.

Новы намеснік міністра і ў Міністэрстве транспарту і камунікацый. Гэту пасаду зойме Сяргей Мацукоў.-0-

Версія для друку Усе навіны