Мінпрыроды спыніла функцыянаванне помніка прыроды ў Вілейскім раёне

05.12.2025
5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя спыніла функцыянаванне помніка прыроды рэспубліканскага значэння. Гэта вынікае з пастановы ведамства ад 27 лістапада 2025 года нумар 62, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Спынена функцыянаванне геалагічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння валун "Любецкі" ў Вілейскім раёне ў сувязі са стратай каштоўнага прыроднага аб'екта, у мэтах захавання якога ён аб'яўляўся.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Версія для друку Усе навіны