Унікальны праект "Зялёныя класы беларускай сталіцы" накіраваны на падрыхтоўку новага пакалення мінчан, якія валодаюць высокім узроўнем экалагічнай культуры з самага ранняга ўзросту.
Зялёныя класы ствараюцца на базе ўстаноў адукацыі, размешчаных паблізу Горада птушак і іншых экалагічных сцежак сталіцы. Першыя Зялёныя класы створаны ў пачатковай школе №29 г.Мінска. У бліжэйшы час Зялёныя класы адкрыюцца і ў іншыхшколах горада, якія найбольш эфектыўна працуюць у экалагічным кірунку.
Як далучыцца да праекта і стаць "Зялёным" класам?
Для атрымання статусу "Зялёнага" патрэбна, каб ва ўжо існуючым у школе класе 10 чалавек захацелі стаць зяленакласнікамі:
- вывучаць прыроду "праз птушак";
- уносіць рэальны ўклад у ахову прыроды малой радзімы, удзельнічаючы ў цікавых праектах;
- падарожнічаць па запаведных месцах і экалагічных сцежках;
- і проста навучыцца атрымліваць задавальненне ад зносін з прыродай.
У рамках рэалізацыі праекта запланаваны наступныя мерапрыемствы:
- правядзенне эколага-асветніцкіх і выхаваўчых мерапрыемстваў (экскурсіі, святы, працоўныя акцыі і інш.) на тэрыторыях экалагічных сцежак г.Мінска, у тым ліку прымеркаваных да міжнародным экалагічным дат;
- правядзенне навучальных і інфармацыйных семінараў, круглых сталоў для ўстаноў адукацыі г.Мінска;
- стварэнне распрацовак па арганізацыі мэтавых экскурсій для канкрэтнай экасцежкі;
- стварэнне аб'яднанняў па інтарэсах (клубаў), максімальна арыентаваных на заняткі ва ўмовах прыроды, з максімальнай колькасцю экскурсій, забяспечаных неабходным абсталяваннем (біноклі, водныя падхватнікі, вызначальнікі жывёл і раслін).
Задача праекта - захаваць прыроду горада Мінска і перадаць яе ў рукі наступнага пакалення, якое ўжо расце і выхоўваецца ў Зялёных класах беларускай сталіцы!
Праект "Зялёныя класы беларускай сталіцы" рэалізуецца Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Цэнтрам экалагічнага выхавання і развіцця.