Новы экамаршрут распрацоўваюць у нацпарку "Нарачанскі"

06.09.2023

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы экалагічны маршрут па тэрыторыі запаведнай зоны распрацоўваюць у нацыянальным парку "Нарачанскі", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт нацпарка.


Яго працягласць складзе 5-10 км. Экскурсантам прапануюць паглядзець ландшафтную разнастайнасць прыроднага комплексу "Блакітныя азёры".


Як адзначылі ў нацпарку, можна будзе палюбавацца запаведнымі вадаёмамі ў глыбіні некранутых лясных масіваў, крыніцамі, якія з'яўляюцца помнікамі прыроды, ціхімі пратокамі і хуткімі ўчасткамі рэк Страча і Мядзелка, убачыць рэдкія і ахоўныя ў Беларусі віды раслін.


Тэсціраваць участкі маршруту дапамагалі студэнты першага курса біяфака БДУ, якія ў ліпені праходзілі заолага-батанічную практыку ў азёрным краі, і іх выкладчыкі.


Экскурсіі будуць цікавыя студэнтам, школьнікам, выкладчыкам і іншым гасцям. Наведванне запаведных тэрыторый магчыма толькі ў суправаджэнні работнікаў установы.


"У наступным годзе экамаршрут будзе задзейнічаны па прызначэнні", - расказалі ў нацпарку.-0-


БЕЛТА - Навiны Беларусi

Версія для друку Усе навіны