Рэспубліканская акцыя "Адновім лясы разам!" пройдзе з 23 сакавіка па 20 красавіка

19.03.2024
19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская добраахвотная акцыя "Адновім лясы разам!" пройдзе з 23 сакавіка па 20 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

"У гэтым годзе ва ўсіх жадаючых будзе яшчэ больш часу, каб далучыцца да акцыі і пасадзіць сваё дрэва. Паколькі ў гэтым годзе яна пройдзе з 23 сакавіка па 20 красавіка і будзе прысвечана Году якасці. Запрашаем ведамствы, арганізацыі і валанцёраў далучыцца да нашай добрай ініцыятывы па аднаўленні лясоў", - адзначылі ў прэс-службе.

Прыняць удзел у акцыі "Адновім лясы разам" можа любы жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва, дзе вас забяспечаць пасадачным матэрыялам і пакажуць участак для пасадкі лясных культур.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Версія для друку Усе навіны