Скасоўваецца Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС. Каму перададуць яго функцыі

14.11.2022

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 лістапада падпісаў указ нумар 405 "Аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Дакументам скасоўваецца Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Пры гэтым задачы і функцыі дэпартамента і яго структурных падраздзяленняў перадаюцца Дзяржатамнагляду МНС, Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, канцэрну "Беллегпрам", Гомельскаму і Магілёўскаму аблвыканкамам.


Указам таксама зацвярджаюцца новыя рэдакцыі палажэнняў аб МНС і яго дэпартаментах.-0-


Новости Беларуси (БЕЛТА)

Версія для друку Усе навіны