15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ўзнагародзяць пераможцаў Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу "Пазнай Беларусь". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пройдзе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. У 2023 годзе пераможцаў вызначылі ў 13 намінацыях, сярод якіх "Экскурсавод года", "Турыстычная кампанія года", "Санаторый года", "Аграэкасядзіба года" і інш. Упершыню ў пераліку намінацый - "Аб'ект рэлігійнага турызму", намінацыя, прымеркаваная да Года міру і стварэння.
Усяго на конкурс у бягучым годзе было пададзена 834 заяўкі.-0-