Галоўная/ Карта асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь

Заказнік «Чырвоны Бор»

Тып аб: заказнік
Створаны: 29.07.1997
Статус: рэспубліканскі , 13.04.2018
Паштовы адрас: 211471, Віцебская вобласць, г. п. Расоны, вул. Савецкая, 4-59
Тэл./факс: +375 2159 518 60; +375 29 518 65 18 (viber, WhatsApp)
Электронны адрас: eko-rosy@tut.by
Геалакацыя: 55.903630, 28.814514
Плошча: 35 023,3 (га)
Інтэрнэт сайт
Да спісу ААПТ РБ

Унікальнасць: Заказнік уяўляе сабой буйны лесабалотны комплекс, які ўключае ўсе тыпы натуральных экасістэм, характэрных для рэгіёна Беларускага Паазер’я. Мае міжнародны статус ключавой арніталагічнай тэрыторыі. Ідэальнае месца для бёрдвотчынгу.
Арнітафаўна на тэрыторыі заказніка прадстаўлена 135 відамі, з якіх 53 віды маюць агульнаеўрапейскую прыродную значнасць (SPEC). У межах тэрыторыі заказніка выяўлена 18 відаў раслін і 20 відаў жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Тут знаходзяцца адзінкавыя ў Беларусі месцы гнездавання рэліктавых відаў вадаплаўных птушак – чорнаваллёвага гагача і вялікага савука.
У заказніку абсалютна дамінуюць лясныя ландшафты, якія вызначаюць высокую лясістасць тэрыторыі – каля 80%. Дзякуючы моцнай забалочанасці і слаба развітай дарожнай сетцы ён адносіцца да ахоўных тэрыторый Беларусі, якія найменш наведваюцца чалавекам.
У заказніку знаходзіцца самая высокая па шчыльнасці ў Беларусі папуляцыя глушца (больш за 250 асобін). Гэта птушка лічыцца адным з індыкатараў стану лесу, яго захаванасці і некранутасці.
Тэрыторыя заказніка не пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і з’яўляецца найбольш экалагічна чыстай у Беларусі.
Паслугі ў галіне экатурызму: Экскурсіі па заказніку з назіраннем за дзікімі жывёламі і птушкамі, паслугі гідаў з навыкамі правядзення інклюзіўных экскурсій для асоб з інваліднасцю, пракат веласіпедаў, байдарак, турыстычнага інвентару, арганізацыя рыбалкі, паслугі па размяшчэнні ў гасцініцы.
Экалагічныя маршруты: Абсталяваная турыстычная стаянка на беразе ракі Нішчы.
Славутасці: Сядзіба пана Гласкі ў г. п. Расоны; краязнаўчы музей вайны 1812 года в. Клясціцы; Музей партызанскага быту ў в. Роўнае Поле.

Версія для друку