
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і часопіс “Родная прырода” сумесна з Міністэрствам адукацыі распачынае новы праект – рэспубліканскі конкурс ідэй “Прырода малой радзімы”.
 
 Прырода малой радзімы - ад кожнага залежыць, наколькі спрыяльнай яна будзе да нас!
 
 
 
 Мы запрашаем да ўдзелу дарослых і дзяцей, вучняў і іх настаўнікаў – усіх, хто любіць беларускую прыроду і хоча змяніць да лепшага экалагічную сітуацыю на сваёй малой радзіме і ў краіне ў цэлым.
 
 
 
 Дасылайце на адрас pryroda@zviazda.by свае ідэі і праекты, накіраваныя на захаванне і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, вывучэнне экалагічных праблем населеных пунктаў і пошук шляхоў іх рашэння. Самыя цікавыя будуць апублікаваныя на старонках часопіса “Родная прырода”, а іх аўтары атрымаюць падарункі. Прыём конкурсных работ – з 1 мая па 15 кастрычніка 2018 года.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 Давайце разам зробім Беларусь яшчэ больш прыгожай і зялёнай!