Дарагія сябры, калегі!
 
 
 Паважаныя суайчыннікі і госці нашай Беларусі!
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 Шчыра віншую вас з цудоўным святам — Днём аховы навакольнага асяроддзя!
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 Гэта свята аб'ядноўвае  работнікаў прыродаахоўных ведамстваў, прамысловых эколагаў, прадстаўнікоў грамадскіх экалагічных арганізацый, навукоўцаў, педагогаў і ўсіх неабыякавых людзей у нашай краіне. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 Дзень аховы навакольнага асяроддзя з'яўляецца напамінам пра тое, што мы самі адказныя за экалагічную бяспеку нашай роднай Беларусі, захаванасць яе ўнікальнай прыроды, чысціню шматлікіх рэк і азёр, лясоў і палёў, за будучыню нашых дзяцей.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 Хачу выказаць падзяку эколагам-прафесіяналам і абаронцам навакольнага асяроддзя, жыхарам вялікіх гарадоў і маленькіх вёсак за неабыякавасць і клопат пра наш агульны дом. Няхай гэтае свята будзе адзначана радасцю і бадзерым настроем, а таксама стане сімвалам дабра і росквіту. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 Разам мы зробім прыроду нашага роднага краю яшчэ больш прыгожай і багатай, што паспрыяе душэўнаму камфорту, моцнаму здароўю і дабрабыту людзей.                                                              
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
  
 Андрэй Худык, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь