Сёлета ў сувязі з неспрыяльнай эпідсітуацыяй многія беларусы не плануюць выязжаць за межы сваёй краіны. А таму пільная ўвага будзе нададзена добраўпарадкаванню месцаў несанкцыянаванага адпачынку. У планах – кожнае з іх замацаваць за канкрэтнай гаспадаркай і стварыць адпаведную інфраструктуру.